image

У гасцях у літаратурным музеі

- 14 февраля 2025 -

  • pic
  • pic
  • pic
  • pic
  • pic
  • pic
  • pic
  • pic

13 лютага вучэбная група ФД-2404 МКП разам з куратарам і выкладчыкам Гліннікам Д.С. наведала Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

Гэта адзін з буйнейшых літаратурных музеяў Беларусі і адзіны літаратурны музей, які займаецца дакументаваннем літаратурнага працэсу на Беларусі ад часоў узнікнення пісьменства да нашых дзён.

Прысутныя паглядзелі на рарытэтныя выданні старадрукаваных помнікаў XVII-XVIII стст., рукапісы, дакументы, фатаграфіі і асабістыя рэчы беларускіх пісьменнікаў ХІХ-ХХ стст., кнігі з аўтографамі, рэдкія адзінкі іканаграфіі і ілюстрацыі вядомых мастакоў Беларусі да твораў беларускай літаратуры.

Асобная частка — матэрыялы, звязаныя з жыццём і творчасцю М. Багдановіча, П. Броўкі і іншых беларускіх творцаў слова.  

Мерапрыемства ладзілася таксама ў межах гуртка "Спадчына", які функцыянуе ў Мінскім каледжы прадпрымальніцтва.