image

Кіналекторый "Глядзім беларускамоўную класіку"

- 18 февраля 2026 -

  • pic
  • pic
  • pic
  • pic

17 лютага ў Мінскім каледжы прадпрымальніцтва прайшоў кіналекторый "Глядзім беларускамоўную класіку".

Мерапрыемства ладзілася ў межах тыдня беларускай мовы і літаратуры. Удзельнікі гуртка "Спадчына" (кіраўнік Гліннік Дз.С.) абмеркавалі і паглядзелі мастацкі фільм "Чужая бацькаўшчына" (1982).

Стужка знята па матывах раманаў "Чужая бацькаўшчына" і "Год нулявы" беларускага пісьменніка Вячаслава Адамчыка.

Дзеянне фільма адбываецца ў 1938 годзе на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая ўваходзіла тады ў склад Польшчы. Маладая сялянка Алеся спрабуе адваяваць дом і гаспадарку, якія ёй не належаць, дзеля шчасця з каханым хлопцам Імполем. Яна чакае дзіця ад яго. А брат Алесі, паэт Зміцер, піша вольналюбівыя вершы, за што яго выклікаюць на допыт і жорстка збіваюць. У выніку ён пакідае вёску, ведаючы, што наперадзе ў яго цэлае жыццё...

Гэтая самабытная карціна аднаго з найбольш адораных рэжысёраў кінастудыі "Беларусьфільм" Валерыя Рыбарава.

Згодна са спісам лепшых стужак ў гісторыі нацыянальнай кінастудыі яна знаходзіцца на пятым месцы.

Глядзім беларускамоўную класіку РАЗАМ!