
Інтэрактыу́ная гульня "Мова родная - мова модная"
- 21 февраля 2025 -
У межах Тыдня роднай мовы 19 лютага 2025 года выкладчык Казавая Марыя Аляксандраўна правяла iнтэрактыу́ную гульню "Мова родная - мова модная".
Гульня была накіравана на фарміраванне літаратурных і камунікатыўных кампетэнцый, развіццё інтэлектуальных, аналітычных, даследчых і творчых здольнасцей навучэнцаў.З цікаўнасцю навучэнцы падышлi да выканання заданняу́, нават паспаборнічалі са штучным інтэлектам.
Дзве каманды паказалі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць у мерапрыемстве, якое атрымалася цікавым і пазнавальным.
Дзякуй арганізатарам і ўдзельнікам!